План работы |
|
Публікацыі СНДЛ |
СНДЛ «Інавацыі ў турызме» функцыянуе на кафедры міжнароднага турызму і гасціннасці з 2013 г. Штогод удзельнікі СНДЛ праводзяць разнапланавыя даследаванні, навуковыя мерапрыемствы, публікуюць вынікі сваёй навукова-даследчай работы. У рамках СНДЛ у якасці асноўнага навуковага кірунку вызначана тэма НДР кафедры "Інавацыйнае развіццё нацыянальнай індустрыі турызму і гасціннасці ў кантэксце глабальных тэндэнцый і выклікаў" (№ дзяржрэгістрацыі 20212837).
Асноўныя тэматычныя напрамкі даследаванняў:
- Тэарэтычныя і практычныя аспекты развіцця інклюзіўнага турызму ў Беларусі і свеце.
- Інавацыі ў развіцці турысцкай індустрыі Рэспублікі Беларусь.
- Тэндэнцыі, інавацыі і прыкладныя аспекты развіцця нацыянальнага экскурсійнага прадукта;
- Тэндэнцыі развіцця лячэбна-аздараўленчага турызму, спа-і велнес-індустрыі: замежны і нацыянальны вопыт.
Актыў СНДЛ кожны год удзельнічае ў Тыдні студэнцкай навукі на ФМА, у рамках якой арганізуе анлайн і афлайн сустрэчы з маладымі і вопытнымі даследнікамі з мэтай абмену досведам. Таксама арганізаваны ўдзел актыву СНДЛ у розных канферэнцыях, якія праводзяцца як на факультэце, так і за яго межамі. У сваёй працы кіраўнікі і ўдзельнікі СНДЛ аддаюць перавагу некласічным фарматам і інавацыйным тэмам, што павышае зацікаўленасць удзельнікаў. СНДЛ "Інавацыі ў турызме" была прызнана лепшай у намінацыі "Навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць" у рамках конкурсу "Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя БДУ" ў 2016, 2017, 2018, 2019 і 2020 гг.
Мэта СНДЛ – прыцягненне студэнтаў да актыўнай навукова-даследчай і навукова-вытворчай работы, а таксама актывізацыя работы па падрыхтоўцы навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі.
Задачы СНДЛ:
- Прыцягненне да навуковай працы найбольш здольных студэнтаў;
- Стварэнне навуковага зачыну ў студэнтаў і магістрантаў для паспяховага навучання ў аспірантуры;
- Засваенне студэнтамі, магістрантамі і аспірантамі сучасных навыкаў навукова-даследчай дзейнасці ў галіне міжнароднага турызму;
- Азнаямленне навучэнцаў з інавацыйнымі тэхналогіямі ў турызме і магчымасцю іх практычнага прымянення;
- Арганізацыя даследаванняў развіцця турызму ў турысцкіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь;
- Арганізацыя і ўдзел студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў у навукова-практычных мерапрыемствах (канферэнцыях, семінарах, круглых сталах і да т.п.).
- Удзел студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў у міжнародных праектах турыстычнай тэматыкі;
- Актывізацыя супрацоўніцтва з міністэрствамі і ведамствамі, адказнымі за развіццё турызму ў краіне (Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, НАТ, ДУ інфармацыйна-турыстычны цэнтр "Мінск", нацыянальныя паркі).
Фарматы дзейнасці і правядзення даследаванняў:
- індывідуальная работа па выбраных напрамках;
- калектыўная распрацоўка праектаў (грантаў);
- публікацыя атрыманых вынікаў у навуковых выданнях.
![]() |
![]() |
Кантакты:
Кіраўнік СНДЛ "Інавацыі ў турызме" — дацэнт, кандыдат эканамічных навук Барысенка Наталля Міхайлаўна.
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., тэл. 209 57 43
Су-кіраўнік – старшы выкладчык Рашэтнікава Анастасія Мікалаеўна
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., тэл. 209 57 43
Як стаць сябрам СНДЛ:
Усе жадаючыя могуць напісаць ліст з навуковай тэмай, якая выклікае іх цікавасць, на ўказаны e-mail або падысці на кафедру міжнароднага турызму (каб. 714)
Адрас: г. Мінск, Ленінградская, 20, к. 714
тэл.: (017) 209 57 43, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.