Подождите, идет загрузка сайта ...


Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя "Эканаміст-міжнароднік" была створана ў 2010 годзе пры кафедры міжнародных эканамічных адносін факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.


План работы

 

Публікацыі СНДЛ


Мэтай дзейнасці СНДЛ "Эканаміст-міжнароднік" з'яўляецца актывізацыя навукова-даследчай і навукова-практычнай работы студэнтаў і магістрантаў аддзялення "Сусветная эканоміка". 

Задачы студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі:

  • фарміраванне навуковага светапогляду ў студэнтаў;
  • засваенне сучасных навыкаў навукова-даследчай дзейнасці ў галіне эканамічнага аналізу і прагназавання функцыянавання сусветнай эканомікі;
  • аналіз звестак нацыянальнай і міжнароднай статыстыкі, маніторынг эканамічнай інфармацыі з замежных крыніц;
  • садзейнічанне ў прадстаўленні студэнцкіх навуковых работ для ўдзелу ў конкурсах, алімпіядах, суісканні імянных стыпендый, прэмій, грантаў;
  • садзейнічанне ў апублікаванні і ўкараненні ў практыку вынікаў ажыццяўлення даследчых праектаў.

Асноўныя навуковыя напрамкі работы СНДЛ:

  • міжнародны гандаль і міжнародны рух капіталу;
  • цыфрызацыя сусветнай эканомікі;
  • міжнародны абмен інфармацыяй і тэхналогіямі;
  • міжнародныя эканамічныя інтэграцыйныя працэсы;
  • міжнародныя фінансавыя і інвестыцыйныя працэсы ў сусветнай эканоміцы;
  • маніторынг і аналіз дадзеных міжнароднай эканамічнай статыстыкі.

Асноўныя напрамкі дзейнасці, якая праводзіцца ў рамках СНДЛ:

  • арганізацыя і правядзенне ўласных конкурсаў;
  • правядзенне індывідуальнай або калектыўнай навукова-даследчай работы, у т.л. з прыцягненнем грантаў, з наступнай публікацыяй вынікаў і іх апрабацыяй на канферэнцыях і круглых сталах;
  • практыка-арыентаваная навуковая дзейнасць у супрацоўніцтве з арганізацыямі/кампаніямі ў сферы сусветнай эканомікі і міжнароднага бізнесу.

Асноўныя публікацыі ў рамках СНДЛ:

  • публікацыі артыкулаў у выданнях ўзроўню ВАК
  • публікацыі ў зборніку навуковых артыкулаў «Лепшыя працы студэнтаў «НДРС ФМА»
  • публікацыі ў зборніку артыкулаў Студэнцкай навуковай рады факультэта міжнародных адносін БДУ
  • публікацыі ў зборніку навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў
  • публікацыі ў зборніку навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў факультэта міжнародных адносін БДУ.

Мерапрыемствы, якія праводзяцца па ініцыятыве і непасрэдным удзеле СНДЛ:

  • Адкрытая алімпіяда БДУ па сусветнай эканоміцы

Мерапрыемства праводзіцца з 2017 года пры падтрымцы арганізацый-партнёраў. Алімпіяда праводзіцца пры падтрымцы Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь. Алімпіяда праводзіцца ў рамках студэнцкай і школьнай лігі. Спаборніцтва ў студэнцкай лізе арганізоўваецца ў камандным і індывідуальным заліках. У студэнцкай лізе могуць узяць удзел студэнты 2-5 курсаў і магістранты спецыяльнасцяў эканамічнага профілю любой формы навучання беларускіх і замежных устаноў вышэйшай адукацыі. У школьнай лізе – навучэнцы 10-11 класаў устаноў сярэдняй адукацыі. У камандным заліку ў студэнцкай лізе плануецца вырашэнне бізнес-кейса ад аднаго з генеральных партнёраў алімпіяды. У індывідуальным заліку – напісанне эсэ на прапанаваную тэму. У школьнай лізе прадугледжана рашэнне бізнес-кейса ад аднаго з генеральных партнёраў у галіне сусветнай эканомікі і індывідуальны ўдзел кожнага члена каманды ў фінансавай гульні і вырашэнні анлайн-тэсту па эканоміцы.

Конкурсы, у якіх удзельнічаюць члены СНДЛ:

  1. Міжнародная алімпіяда па італьянскай мове "Universiadi della lingua italiana 2024" ад ANILS (Associazione Nazionale Insegnanti Lingue Straniere).
  2. Трэці міжнародны студэнцкі конкурс прафесійна арыентаванага перакладу ад Акадэміі прафесійнага перакладу МДІМЗ МЗС Расіі.
  3. Рэспубліканскі конкурс эсэ-работ "Хачу быць дыпламатам 2024" ад Міністэрства замежных спраў;
  4. Дыпламатычныя чытанні Факультэта міжнародных адносін БДУ;
  5. Навуковая канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў ФМА БДУ;
  6. Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя маладых вучоных «Роля маладых вучоных у развіцці навукі;
  7. Школа маладога вучонага;
  8. Навукова-практычная канферэнцыя маладых вучоных факультэта міжнародных адносін "Міжнародныя адносіны: гісторыя, тэорыя, практыка";
  9. Фестываль навукі;
  10. Рэспубліканскі форум маладых аналітыкаў;
  11. Палітычны кейс-чэмпіянат "БРІКС+: перспектывы супрацоўніцтва ў парламенцкім вымярэнні";
  12. Міжнародны конкурс эрудытаў па сусветнай эканоміцы "Сусветная эканоміка: сучасныя тэндэнцыі развіцця";
  13. Рэспубліканскі конкурс моладзевых аналітычных праектаў
  14. Мінская Мадэль ШАС;
  15. Еўразійская моладзевая праектная школа

Прафарыентацыйная праца са школьнікамі ў рамках СНДЛ:

  • Адкрытая алімпіяда БДУ па сусветнай эканоміцы: студэнцкая ліга
  • Міжнародная алімпіяда па эканоміцы для школьнікаў

Кіраўнік СНДЛ: Кісялевіч Анастасія Ігараўна, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. вул.Ленінградская, 20, каб.1116.

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках