Подождите, идет загрузка сайта ...

 

Гісторыя стварэння: створана ў канцы 2021 года.

Мэта: павышэнне эфектыўнасці навуковай і адукацыйнай дзейнасці на кафедрах усходазнаўства і ўсходніх моў за кошт стымулявання ў студэнтаў цікавасці да даследчай дзейнасці і папулярызацыі «лінгвакраіназнаўства» як спецыяльнасці.


План работы


Задачы:

  • паглыбіць веды навучэнцаў у галіне ўсходазнаўства і сумежных галінах у адпаведнасці з апошнімі айчыннымі і замежнымі тэрэтыка-метадалагічнымі дасягненнямі;
  • сфарміраваць у навучэнцаў метадалогію навуковых даследаванняў і навыкі самастойнай арганізацыі навуковай працы;
  • стварыць навуковы задзел для паспяховага навучання ў магістратуры і аспірантуры.

Навуковыя напрамкі:

  1. Тэарэтычныя асновы комплекснага аналізу тэкстаў на ўсходніх мовах
    • Розныя традыцыі герменеўтыкі і іх цывілізацыйная спецыфіка.
    • Масівы тэкстаў як структура. Месца асобнага тэксту ў масіве (карпусе) тэкстаў і праблема інтэрпрэтацыі.
    • Лінгвістычныя асаблівасці тэкстаў на ўсходніх мовах.
    • Гістарычныя, сацыяльныя і цывілізацыйныя аспекты фармавання тэкстаў.
    • Інтэрпрэтацыя тэкстаў як сукупнасць працэдур.
    • Выкарыстанне найноўшых тэхналогій для апісання і аналізу ўсходніх тэкстаў.
    • Еўрапейскі падыход да герменеўтыкі: фактары, якія паўплывалі на фарміраванне традыцыі і асноўныя дасягненні.
    • Асноўныя традыцыі тлумачэння тэкстаў на Блізкім, Сярэднім і Далёкім Усходзе.
    • Неабходнасць уліку мясцовых традыцый тлумачэння тэкстаў: магчымасці і праблемы тэарэтычнага і метадалагічнага характару.
    • Цывілізацыйныя фактары, якія паўплывалі на фармаванне розных традыцый гермененеўтыкі ў параўнальным аспекце.
    • Распрацоўка комплексу працэдур па фарміраванні корпуса класічных і сучасных тэкстаў на ўсходніх мовах (арабская, кітайская, карэйская, турэцкая, фарсі, японская).
    • Корпус тэкстаў як дыяхранічная сукупнасць тэкстаў, якая адлюстроўвае паслядоўную эвалюцыю рэлігійна-філасофскіх ідэй і сацыяльна-палітычных уяўленняў у рамках канкрэтнай усходняй цывілізацыі. Тэматычны падыход да фармавання корпуса тэкстаў.
    • Структура корпуса (ядро, паўперыферыя, перыферыя).
      Аднастайны метад (сукупнасць працэдур) апісання і аналізу тэксту на ўсходняй мове.
    • Апрацоўка тэкста з дапамогай сучасных камп'ютарных праграм.
    • Працэдуры лінгвістычнага аналізу тэкста.
    • Працэдуры аналізу гісторыка-сацыяльнага кантэксту фарміравання тэксту.
    • Праблема месца тэксту ў корпусе тэкстаў і аналіз канцэптуальных аспектаў тэкста. Сістэма спасылак у тэксце.
    • Каментары да тэксту і сацыяльная значнасць тэксту.
    • Інтэрпрэтацыя тэксту як паслядоўнасць працэдур: магчымасць выпрацоўкі стандартных алгарытмаў дзеяння.
  2. Традыцыйная культура краін Усходу
    • Паняцце і тэрмін міфалогія
    • Развіццё міфалогіі як навукі 
      • Погляд на "міф" у антычныя часы. Гістарычная тэорыя
      • Эўгемерызм.
      • Алегарычны падыход у эпоху Адраджэння.
      • Філасофія міфа ў працах Шэлінга.
      • Кампаратывісцкая школа (бр. Грым, М. Мюлер).
      • Эвалюцыянізм у міфалогіі (Э. Тайлар, Дж. Фрэзер).
      • Псіхааналітычныя канцэпцыі З. Фрэйда, К.-Г.Юнга.
      • Фенаменалагічныя канцэпцыі міфа (А.Ф. Лосеў, М. Эліядзе).
      • Структуралізм К. Леві-Строса. Навука аб міфе ў XXI ст.
    • Міфалогія як архаічная мадэль свету
      • Вызначэнне мадэлі свету. Прычыны адрозненняў паміж архаічнай і сучаснай мадэлямі свету.
      • Рацыянальны і ірацыянальны спосабы пазнання свету.
      • Калектыўнае несвядомае. Праекцыя псіхічнага. Архетып.
      • Асаблівасці архаічнай халатрапічнай свядомасці ў адрозненні ад хілатрапічнай (логіка-дыскурсіўнай). Трансперсанальныя карані халатрапічнага тыпу мыслення.
      • Вытокі ранніх форм вераванняў (анімізму, татэмізму, фетышызму).
      • Прычыны ўніверсальнасці сюжэтаў, матываў, вобразаў у сусветнай міфалогіі.
      • Міф і рытуал.
      • Міфалогія і фальклор, міфалогія і рэлігія. Магія.
      • Захаванне архаічнай свядомасці ў сучаснага чалавека.
    • Тыпы міфаў
      • Касмалогія і касмагонія ў сусветнай міфалогіі.
      • "Час" ва ўяўленні старажытных.
      • Эсхаталагічныя міфы.
      • Нябесныя целы як аб'ект рэфлексіі архаічнага чалавека.
    • Героі міфаў
      • Першапродкі. Багі. Героі.
      • Матыў змены пакаленняў.
      • Чалавек як герой міфаў.
      • Уяўленні аб жыцці і смерці.
      • Структура і пасмяротнае існаванне душы.
    • Змяненне семантыкі архаічных матываў і вобразаў.
      • Эвалюцыя архаічнай семантыкі ў выніку міжэтнічных кантактаў, пад уплывам сусветных і нацыянальных рэлігій, у сілу аб'ектыўных прычын у ходзе развіцця этнасу.
      • Міфатворчасць у сучасным свеце.
  1. Герменеўтыка сучаснага ўсходняга тэксту
    • Мова - культура - чалавек - этнас
    • Статус лінгвакультуралогіі ў шэрагу іншых лінгвістычных дысцыплін
    • Задачы культуралогіі. Культура і чалавек. Культура і цывілізацыя
    • Гісторыя і тэарэтычныя падставы лінгвакультуралогіі: задачы і мэты лінгвакультуралогіі, яе метадалогія і метады, базавыя паняцці, аб'ект і прадмет даследавання.
    • Мова і культура: праблемы ўзаемадзеяння.
    • Моўная карціна свету і эмпірычная штодзённая свядомасць
    • Лінгвакультурны аналіз моўных сутнасцей.
    • Апісанне мовы рэгіёна з пазіцый лінгвакультуралогіі.
    • Лінгвакультурны аспект фразеалогіі. Метафара як спосаб прадстаўлення культуры
    • Сімвал як стэрэатыпізаваная з'ява культуры. Стэрэатып як з'ява культурнай прасторы
    • Быццё чалавека ў культуры і мове.
    • Чалавек - носьбіт нацыянальнай ментальнасці і мовы
    • Моўная асоба
    • Вобраз чалавека ў міфе, фальклоры, фразеалогіі
    • Традыцыйныя рэлігійныя і філасофскія паняцці ў сучасных тэкстах
    • Трансфармацыя ўсходніх таварыстваў у XX - XXI стагоддзях і яе адлюстраванне ў мове. 

Фармат працы:

Рэгулярнае правядзенне навуковых семінараў па тэмах, зацверджаных да распрацоўкі ў бягучым навучальным годзе. Выступленне з дакладамі і падрыхтоўка навуковых артыкулаў па атрыманых выніках даследаванняў.

Навуковыя кіраўнікі:

  • загадчык кафедры ўсходазнаўства Баравы В.Р.
  • старшы выкладчык Ісачанкава М.А.
  • старшы выкладчык Клімавіч В.У.
  • старшы выкладчык Лабанава А.Я.

Кантактныя дадзеныя: Клімавіч В. В., тэл. +375 29 768 42 59, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Як стаць сябрам СНДЛ?

Усе жадаючыя могуць напісаць ліст з навуковай тэмай, якая выклікае іх цікавасць, на ўказаны e-mail або падысці на кафедру ўсходніх моў (каб. 1107)

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце адзін госць і ніводнага зарэгістраванага