Подождите, идет загрузка сайта ...

Факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта 23 кастрычніка 2025 г. праводзіць XXIV Міжнародную навуковую канферэнцыю "Беларусь у сучасным свеце".

Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі, аспіранты, даследчыкі і спецыялісты па міжнародных адносінах, сусветнай эканоміцы, міжнароднаму праву, міжнароднаму турызму і гасціннасці, мытнай справе, усходазнаўству.

Адкрыццё і пленарнае паседжанне канферэнцыі адбудзецца ў 10.00 (Мінск, вул. Ленінградская, 20, аўд. 1201), з 12.00 пачынаецца работа ў секцыях.

Зарэгістравацца для ўдзелу ў канферэнцыі і накіраваць матэрыялы неабходна па спасылцы да 5 чэрвеня 2025 г.

Запрашэнне і праграма канферэнцыі будуць разасланыя па электроннай пошце да 30 чэрвеня 2025 года. 

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках