Подождите, идет загрузка сайта ...

28 кастрычніка 2025 года на факультэце міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца Метадалагічны семінар па выкладанні інтэграцыйных дысцыплін.

Да ўдзелу ў семінары запрашаюцца вучоныя, навукова-педагагічныя работнікі вышэйшых навучальных устаноў, навуковыя супрацоўнікі навукова-даследчых інстытутаў, дактаранты, аспіранты, магістранты, а таксама прадстаўнікі рэальнага сектара эканомікі, дзяржаўных органаў улады і кіравання, сферы бізнесу.

Мэта мерапрыемства – аб'яднаць выкладчыкаў, вучоных і практыкаў для дыялогу аб актуальных пытаннях навучання інтэграцыйным дысцыплінам, абмену ідэямі, вопытам і сучаснымі практыкамі рэалізацыі методык выкладання.

Для рэгістрацыі неабходна запоўніць форму (глядзі ў інфармацыйным лісце) і даслаць на электронны адрас кафедры Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. з паметкай «СЕМІНАР».

Матэрыялы дакладаў прадстаўляюцца загадзя, да 25 кастрычніка 2025 года.

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках