Подождите, идет загрузка сайта ...

29 верасня 2025 года, напярэдадні Міжнароднага дня перакладчыка, які адзначаецца штогод 30 верасня, прайшло пасвячэнне першакурснікаў спецыяльнасці «Менеджмент у сферы міжнароднага турызму і гасціннасці» ў студэнцкі навуковы гурток перакладчыкаў «Перакладчык у сферы міжнароднай дзейнасці» = "English Interpreters’ Club".  Тэорыя і практыка перакладу з'яўляецца важнай дысцыплінай у комплексе іншамоўнай падрыхтоўкі будучых спецыялістаў-міжнароднікаў, якая вывучаецца на факультэце міжнародных адносін БДУ, кіраўнікамі якога з'яўляюцца Ірына Іванаўна Макарэвіч і Таццяна Іванаўна Макарэвіч, практыкуючыя перакладчыкі і выкладчыкі кафедры англійскай мовы міжнароднай прафесійнай дзейнасі ФМА БДУ.

Члены клуба, цяперашнія другакурснікі, правялі розныя інтэрактывы для студэнтаў: віктарыны, конкурсы і тэсты на веданне англійскай мовы. Пасля паспяховай праверкі ведаў першакурснікі былі прыняты ў рады студэнцкага клуба. Пасля ўрачыстай часткі ўдзельнікі мелі магчымасць пачаставацца прысмакамі і абмеркаваць планы далейшай дзейнасці арганізацыі.

Прыняцце ў студэнцкі клуб перакладчыкаў СНК "Перакладчык у сферы дзелавой камунікацыі" (ФМА БДУ) стала важнай падзеяй для студэнтаў-першакурснікаў. Гурток становіцца месцам, дзе ўсе студэнты, захопленыя вывучэннем англійскай мовы, атрымліваюць задзел на будучыя перакладчыцкія практыкі, аб'ядноўваюцца і становяцца часткай дружнай каманды!

З дзейнасцю СНК "Перакладчык у сферы дзелавой камунікацыі" (ФМА БДУ) можна азнаёміцца, перайшоўшы па спасылцы.

Стаўце likes і пакідайце свае каментары!

Выказваем падзяку актыўным арганізатарам, студэнтам 2 курса.

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках