Подождите, идет загрузка сайта ...

  1. 18 снежня ў рамках Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Федэральным універсітэтам Мінас-Жэрайс (Бразілія) і Беларускім дзяржаўным універсітэтам старшы выкладчык кафедры Ю.І. Сіняўская і студэнты 1 курса спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны» Багданчык Цімафей і Малаева Алеся, якія вывучаюць партугальскую мову на факультэце міжнародных адносін, паспяхова скончылі анлайн-навучанне на курсе «Партугальская мова як дадатковая» пры Федэральным універсітэце Мінас-Жэрайс. У навучанні прынялі ўдзел студэнты з універсітэтаў Беларусі, Расіі, Кітая, Паўднёвай Карэі і іншых краін. Падчас навучання было прадугледжана правядзенне сінхронных (платформа Zoom) і асінхронных (платформа Moodle) заняткаў два разы на тыдзень.
  2. 20 лістапада ў групе 2 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" прайшоў занятак, прысвечаны нацыянальнаму святу Бразіліі "Дзень свядомасці цемнаскурых". Гэты дзень святкуюць як нагоду паразважаць аб несправядлівасці рабства, а таксама адзначыць уклад у грамадства бразільскіх грамадзян афрыканскага паходжання. Падчас заняткаў студэнты падрыхтавалі даклады на партугальскай мове, далей адбыўся круглы стол пра неацэнны ўклад цемнаскурых людзей у развіццё грамадства Бразіліі.

Адзначаецца Дзень свядомасці цемнаскурых у гадавіну смерці Зумбі, правадыра Палмарыса. Зумбі быў кіраўніком існаваўшай на тэрыторыі Бразіліі з 1630 па 1694 год дзяржавы Палмарыс - дзяржавы збеглых чарнаскурых рабоў, насельніцтва якой складала каля 20 тысяч чалавек. Зумбі быў вядомы сваімі дзёрзкімі набегамі на партугальскія тэрыторыі, больш за 15 гадоў яму ўдавалася хавацца і сыходзіць беспакараным. Гэта нацыянальнае свята з'яўляецца сімвалічным і накіравана не толькі на тое, каб адзначыць багатае супрацоўніцтва афра-бразільскай культуры, але і падкрэслівае важнасць глыбокага разважання над гісторыяй і неацэнны ўклад цемнаскурых людзей у развіццё грамадства.

  1. 10 снежня студэнты ФМА 2-3 курсаў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Лізавета Серая, Марыя Гедымін і Вікторыя Чарняк, якія навучаюцца ў рамках Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Федэральным універсітэтам Мінас-Жэрайс (Бразілія) і Беларускім дзяржаўным універсітэтам у Федэральным універсітэце Мінас-Жэрайс (Бразілія) на курсе «Міжнародныя эканамічныя адносіны» і «Сувязі з грамадскасцю», правялі мерапрыемства на партугальскай мове аб Беларусі, падчас якога распавялі пра геаграфічнае становішча нашай краіны, яе эканоміку і культуру, прыроду і тэхналогіі, навучанне на ФМА БДУ. Мерапрыемства прайшло ў цёплай і інтэрактыўнай атмасферы. Асаблівую ўвагу ўдзельнікаў прыцягнулі віктарыны, у якіх можна было праверыць свае веды пра Беларусь. Гэта сустрэча стала яркім прыкладам культурнага абмену і ўмацавання сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Федэратыўнай Рэспублікай Бразілія.
  2. 18 снежня ў групе 2 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" прайшлі заняткі, прысвечаныя эканоміцы і культуры Афрыкі. Матэрыял да занятку падрыхтаваў студэнт ФМА з Гвінеі-Бісаў, які навучаецца на 2 курсе спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", Балдэ Мамаду Аліу. Заняткі прайшлі на партугальскай мове. У студэнтаў была выдатная магчымасць паразмаўляць з носьбітам мовы і задаць пытанні па тэме занятку.
  3. 23 снежня ў групах 1 курса спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" і 2 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права" пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці Ю.І. Сіняўскай прайшлі заняткі, прысвечаныя навагоднім традыцыям і звычаям партугаламоўных краін. Студэнты даведаліся, як адзначаюць Каляды і Новы год, пазнаёміліся са звычаямі і традыцыямі партугаламоўных краін, праспявалі разам навагоднія песні, пазнаёміліся са святочнай лексікай, падпісалі і ўручылі адзін аднаму віншавальныя паштоўкі на партугальскай мове і абмяняліся навагоднімі сувенірамі. Мерапрыемствы прайшло ярка і весела. 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках