Подождите, идет загрузка сайта ...

Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя “Знешняя палітыка і дыпламатыя ў сучасных міжнародных адносінах: прыкладны аналіз” кафедры міжнародных адносін сумесна з Цэнтрам вывучэння праблем Блізкага Усходу 23 снежня 2024 г. правялі інтэлектуальную гульню "ЯК? ДЗЕ? НАВОШТА?". У ёй прынялі ўдзел дзве каманды: прадстаўнікі спецыяльнасцей "Міжнародныя адносіны" і "Лінгвакраіназнаўства". Гульня прысвечана праблемам рэгіёна Блізкага і Сярэдняга Усходу, уключала пытанні ў галіне гісторыі, літаратуры, мастацтва. Супраць знаўцаў гулялі выкладчыкі факультэта міжнародных адносін і студэнты 4-га курса, якія паспяхова асвоілі дысцыпліну "Рэгіянальныя падсістэмы міжнародных адносін (Блізкі і Сярэдні Усход, Афрыка)".

Мерапрыемства мела ўсіе атрыбуты інтэлектуальных гульняў падобнага роду: загадкі чырвонай скрыні, сектар-4 (пытанні ад студэнтаў 4-га курса), распарадчык залы, імпазантны вядоўца, атмасферная музыка.

Як дакладна заўважылі арганізатары, "прайграўшых ў нас не бывае", але, калі ўлічваць умовы гульні, лепшай аказалася каманда прадстаўнікоў спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны". 

Падобныя мерапрыемствы даюць магчымасць пагрузіцца ў гісторыю і культуру ўнікальнага рэгіёна, актуалізаваць веды, пазнаёміцца ​​і пагутарыць студэнтам розных спецыяльнасцей.

Уражаннямі дзеляцца ўдзельнікі гульні.

Рэната Ібрагімава (3 курс, спецыяльнасць «Міжнародныя адносіны»): «Мерапрыемства атрымалася цудоўнае, я нібыта апынулася на рэальнай гульні «Што? Дзе? Калі?», усё было прадумана да дробязяў. Гульня атрымалася займальнай. Мне спадабалася, што віктарына змяшчала пытанні не толькі ў галіне гісторыі, але таксама літаратуры і мастацтва, што, несумненна, пашырае кругагляд. Гэта вельмі важна для спецыялістаў па міжнародных адносінах. У мяне з'явілася выразная матывацыя ў будучыні таксама паўдзельнічаць у арганізацыі гульні»

Кацярына Бубенчык (2 курс, спецыяльнасць «Міжнародныя адносіны»): «Квіз-гульня па Блізкім Усходзе аказалася неверагодна займальнай і вясёлай, хаця пытанні былі даволі складанымі. Асабліва прыемна было бачыць, як выкладчыкі і студэнты знаходзіліся на адной хвалі: ніхто не асуджаў за няправільныя адказы, яны выклікалі толькі станоўчыя эмоцыі. Нягледзячы на ​​спаборніцкі дух, каманды былі прыязныя і падтрымлівалі адзін аднаго».

Анастасія Гардунова (4 курс, спецыяльнасць «Лінгвакраіназнаўства»): «Гульня па Блізкім Усходзе дазволіла абнавіць свае веды і нават зразумець свае прабелы ў вывучэнні Блізкага Усходу. Былі пытанні розных узроўняў, што садзейнічае разнастайнасці гульні і надае ёй яшчэ больш цікавасці. У ходзе гульні мы звярнулі ўвагу на шыкоўна падабраную музыку ва ўсходніх матывах. Дзякуй вялікі кафедры міжнародных адносін за арганізацыю гэтага мерапрыемства!».

СНДЛ кафедры міжнародных адносін віншуе ўсіх з надыходзячымі святамі і запрашае да супрацоўніцтва ў новым 2025 годзе.

А.В. Дземідовіч, дацэнт кафедры міжнародных адносін

 

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках