На ФМА на кафедры ўсходазнаўства 19 снежня 2024 г. адбылося мерапрыемства, прысвечанае старажытнаму іранскаму святу самай доўгай ночы ў годзе "Шаб-е ялда" "شب یلدا".
Студэнты 1 курса спецыяльнасцей «Усходазнаўства», «Міжнародныя адносіны», «Міжнародная канфлікталогія», «Міжнародная лагістыка» і 3 курса спецыяльнасці «Лінгвакраіназнаўства» праслухалі даклад пра гісторыю, традыцыі і асаблівасці свята ў сучасным свеце, падрыхтаваны студэнткай 3 курса К.В. Хван. Замацаваць свае веды і выпрабаваць поспех студэнты змаглі, прыняўшы ўдзел у віктарыне, праведзенай выкладчыкам персідскай мовы А.А. Карпінскай. Акрамя таго, для таго, каб праверыць свае веды персідскай мовы, студэнтам было прапанавана разгадаць рэбусы.
На вечарыне былі выкананы традыцыі ўпрыгожвання стала, чытання вершаў, а таксама варажбы на зборніку вершаў персідскага паэта Хафіза Шыразі. Старшы выкладчык персідскай мовы кафедры ўсходазнаўства Т. Хацеф Хагі дала падрабязны каментар аб адметных рысах правядзення абраду варажбы.