На кафедры рамана-германскіх моў міжнароднай прафесійнай дзейнасці 26 снежня адбылося чарговае пасяджэнне французскага дыскусійнага клуба, прысвечанае святкаванню Калядаў.
У пасяджэнні прынялі ўдзел студэнты 1 курса спецыяльнасці "Міжнароднае права". Правяла паседжанне старшы выкладчык французскай мовы Вікторыя Здзіславаўна Дзятлава.
Мерапрыемства пачалося з кароткага ўвядзення аб значэнні Калядаў і іх культурных асаблівасцях. Далей удзельнікі абмеркавалі традыцыі святкавання: упрыгожванне ялінкі, прыгатаванне традыцыйных страў і ўдзел у калядных кірмашах. Абмеркаванне таксама закранула адрозненне ў святкаванні Калядаў у розных краінах. Падчас пасяджэння удзельнікі актыўна задавалі пытанні і дзяліліся сваім меркаваннем. Студэнты адзначылі важнасць захавання традыцый у сучасным свеце.
На заканчэнне сустрэчы ўдзельнікі падрыхтавалі адзін для аднаго калядныя паштоўкі з віншаваннямі на французскай мове.
Пасяджэнне прайшло ў цёплай і прыязнай атмасферы, садзейнічаючы ўмацаванню сяброўскіх сувязей паміж студэнтамі і паглыбленню іх ведаў.
