Подождите, идет загрузка сайта ...

Кафедра ўсходазнаўства ФМА сумесна з філіялам Моладзевай платформы для краін ШАС SCOLAR Network у г. Мінску і СНДЛ "Усходазнаўца" правялі творчы вечар "Калядны мост сяброўства", які адбыўся на ФМА 17 снежня 2024 г.

У падрыхтоўцы нумароў і арганізацыі мерапрыемства ад кафедры ўсходазнаўства прымалі ўдзел заг. кафедрай В.Р. Баравы і выкладчыкі кафедры К.І. Лешчанка, В.У. Клімовіч, А.Я. Лабанава, Н.І. Крыцук-Тарасаў, А.В. Ерышоў, А.І. Пінчук, М.К. Шыраеў, С.В. Малахоўскі, А.І. Карпінская. У якасці вядучых выступілі старшы выкладчык кафедры ўсходазнаўства К.І. Лешчанка і студэнтка 3 курса спецыяльнасці “Лінгвакраіназнаўства”, віцэ-куратар мінскай філіі SCOLAR Лідзія Журко.

Студэнты ФМА, сярод якіх былі студэнты 1-2 курсаў спецыяльнасці "Усходазнаўства", 3 курса спецыяльнасці "Лінгвакраіназнаўства" і 2 курса спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны", выступілі з творчымі нумарамі на вывучаемых усходніх мовах – папулярнымі песнямі і творамі класічнай і сучаснай паэзіі. Вершы на ўсходніх мовах суправаджаліся перакладамі на рускую мову, прадстаўленымі на слайдах. Старшы выкладчык кафедры ўсходазнаўства А.У. Ерышоў правёў майстар-клас па традыцыйным мастацтве ікебаны. Удзельнікі СНДЛ "Усходазнаўца", у сваю чаргу, падрыхтавалі пазнавальныя даклады аб традыцыях зімовых свят у краінах Блізкага і Далёкага Усходу.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках