21-22 снежня ў Мінску адбыўся Кубак Рэспублікі Беларусь па шашках-64, у якім прынялі ўдзел 17 каманд. Пераможцам турніру стала каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, якая выйграла ўсе сем матчаў. Другое месца заняла дружына Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках, трэцяй стала Гомельская вобласць.
За каманду БДУ выступала другакурсніца факультэта міжнародных адносін міжнародны гросмайстар Вікторыя Нікалаева, якая набрала 13 ачкоў з 14 магчымых.