Подождите, идет загрузка сайта ...

18 снежня 2024 г. на факультэце міжнародных адносін адбылася сустрэча прафесарска-выкладчыцкага складу з загадчыкам кафедры міжнароднага права Інстытута заканадаўства і параўнальнага правазнаўства пры Урадзе Расійскай Федэрацыі, доктарам юрыдычных навук, прафесарам, Заслужаным дзеячам навукі Расійскай Федэрацыі А.Я. Капусціным.

Акрамя таго, прафесарам А.Я. Капусціным была прачытана лекцыя "Міжнародны правапарадак і сусветны парадак, заснаваны на правілах" для студэнтаў спецыяльнасці "Міжнароднае права", а таксама магістрантаў спецыяльнасці "Юрыспрудэнцыя". У ходзе лекцыі абмяркоўваліся актуальныя пытанні вяршэнства міжнароднага права, узмацнення ролі асноўных прынцыпаў у міжнародных адносінах, а таксама недапушчальнасці падмены норм міжнароднага права правіламі, прынятымі асобнымі дзяржавамі ў аднабаковым парадку.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках