Подождите, идет загрузка сайта ...

Дэканат факультэта міжнародных адносін віншуе старшага выкладчыка кафедры ўсходазнаўства Анастасію Лабанаву з назначэннем стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Анастасія Лабанава ўдастоена стыпендыі за ўклад у даследаванне ролі сну і сноў у даоскай культурнай традыцыі, распрацоўку і ўкараненне метадалагічнага падыходу, які грунтуецца на рэканструкцыі этымалогіі іерогліфа, увядзенне ў навуковы абарот новых тэкстаў і фрагментаў пісьмовых помнікаў, што садзейнічае развіццю навуковай метадалогіі беларускага кітаязнаўства і актывізацыі культурнага абмену паміж Беларуссю і Кітаем. Атрыманыя вынікі апублікаваны ў айчынных і замежных навуковых выданнях. Іх практычная значнасць пацверджана чатырма актамі аб укараненні ў адукацыйны працэс.

Усяго стыпендыі Прэзідэнта Беларусі назначаны 66 таленавітым маладым беларускім вучоным.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках