3 кастрычніка 2024 г. адбылося пасяджэнне гуртка аматараў англамоўнай паэзіі THE MUSIC OF POETRY. Мерапрыемства было прысвечана дню нараджэння факультэта міжнародных адносін і праходзіла ў рамках Дыпламатычных чытанняў на ФМА.
Студэнты падрыхтавалі свае любімыя вершы, прачыталі іх пераклады на англійскую мову, расказалі пра аўтараў. Былі падрыхтаваны розныя заданні для прысутных, дзе яны змаглі праявіць сваю моўную эрудыцыю і веданне розных замежных моў. Студэнты актыўна цікавіліся аўтарамі, іх ідэямі, задавалі дакладчыкам пытанні. Пасяджэнне было насычана цікавымі абмеркаваннямі, якія садзейнічаюць лепшаму разуменню культуры іншых краін. Удзельнікі таксама актыўна абменьваліся ўражаннямі, аналізуючы стыль аўтараў, іх нацыянальныя асаблівасці, паэтычныя выявы, адлюстраваныя ў вершах. Нават у дзіцячых вершах, такіх як “A Bell, a bird and me” паэткі Місудзу Канека, можна было знайсці шмат цікавых думак аб тым, як трэба жыць спакойна і шчасліва, не параўноўваючы сябе з іншымі, а паспрабаваць знайсці ў сабе свой уласны талент, які і робіць цябе унікальным.
Паседжанне стала яшчэ адным крокам у развіцці нашай літаратурнай супольнасці. Напрыканцы пасяджэння старшыня выказала падзяку ўсім удзельнікам за актыўны ўдзел у пасяджэнні гуртка і іх уклад у вывучэнне паэзіі.