Подождите, идет загрузка сайта ...

З 15 лістапада па 20 снежня 2021 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў Міжнародны конкурс эсэ на англійскай мове «Erudite», арганізатарам якога выступіла кафедра англійскага мовазнаўства. Мэта конкурсу – раскрыццё творчага патэнцыялу студэнтаў, стварэнне ўмоў інтэлектуальнай самарэалізацыі і павышэнне ўзроўню моўнай падрыхтоўкі. Тэма конкурсу: A MAN WITHOUT EDUCATION IS LIKE A BUILDING WITHOUT FOUNDATION..

У конкурсе прынялі ўдзел 64 студэнта з 9 вядучых ВНУ Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі:

  • Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;
  • Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;
  • Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. П.М. Машэрава;
  • Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Ф. Скарыны;
  • Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Я. Купалы;
  • Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт;
  • Палескі дзяржаўны ўніверсітэт;
  • Пскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт;
  • Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт.

У фінал конкурсу прайшлі 12 эсэ, якія былі ацэнены членамі Міжнароднага журы. 20 снежня 2021 года Міжнароднае журы конкурса вызначыла пераможцаў.

Дэканат ФМА і кафедра англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцей сардэчна віншуе пераможцаў конкурсу:

  • The Best Essay. II место – Папко Дзмітрый Аляксандравіч, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт міжнародных адносін, 4 курс спецыяльнасць "Міжнароднае права".
  • The Best Essay. III место – Астапчук Радміла Георгіеўна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт міжнародных адносін, 4 курс спецыяльнасць "Міжнароднае права".

Таксама выказваем падзяку актыўным удзельнікам конкурсу Рабцаву Ігару Валер'евічу (3 курс МП), Фісенку Мікіту Ігаравічу (4 курс МП), Панавіцынай Марыне Аляксееўне (4 курс МП) і кіраўніку каманды старшаму выкладчыку кафедры англійскай мовы гуманітарных спецыяльнасцяў Салаўёвай Святлане Уладзіміраўне!

Жадаем усім далейшых творчых і навуковых перамог!

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках

Зараз на сайце 679 гасцей і ніводнага зарэгістраванага