10 лістапада ў рамках узаемадзеяння кафедры мытнай справы з мытнымі органамі Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча выкладчыкаў кафедры і студэнтаў-мытнікаў з начальнікам Мінскай рэгіянальнай мытні дзяржаўным саветнікам мытнай службы III рангу А. А. Валіевым. На сустрэчы былі закрануты актуальныя пытанні сучаснага этапу развіцця мытнай службы Беларусі.