Подождите, идет загрузка сайта ...

27 кастрычніка на спецыяльнасці "Сусветная эканоміка" пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры англійскай мовы эканамічных спецыяльнасцяў С. А. Шурко прайшоў конкурс прэзентацый па тэме «Your successful career in Television».

На пачатковым этапе студэнтам была прапанаваная дыскусія, падчас якой абмяркоўваліся наступныя пытанні: пра што яны марылі ў дзяцінстве, з чым у іх асацыявалася тэлебачанне і прагляд якіх праграм ім пріносіў задавальненне.

Затым студэнты прадставілі свае праекты. Яны распавялі пра сваю кар'еру на тэлебачанні. Большасць праектаў было арганізавана ў форме гульні, што спрыяла як пашырэнню кругагляда вучняў, так і ўдасканаленню моўных, камунікатыўных і прафесійных навыкаў і ўменняў. Такім чынам, кожны прадставіў сябе ў ролі працаўніка тэлебачання, атрымаў магчымасць узаемадзеяння з аўдыторыяй і зарад пазітыву на ўвесь дзень.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках