Подождите, идет загрузка сайта ...

Студэнты ФМА, якія вывучаюць італьянскую мову, і выкладчыкі секцыі італьянскай мовы прынялі актыўны ўдзел у XVIII Тыдні італьянскай мовы ў свеце, арганізаванай Пасольствам Італіі ў Беларусі з 22 па 26 кастрычніка 2018 г. Сёлетняя тэма — «Італьянская мова і Інтэрнэт, Інтэрнэт для італьянскай мовы».

Праграма Тыдня ўключала паказы фільмаў вядомага італьянскага рэжысёра Паола Джэнавезе "Ідэальныя незнаёмцы" (22 кастрычніка) і "Няспелыя" (26 кастрычніка).

У МДЛУ 25 кастрычніка адбылася лекцыя прафесара Анналізы Брыкезэ з універсітэта «Ка Фаскары» (г. Венецыя) на тэму: "Роля Інтэрнэту ў навучанні італьянскай мове за мяжой". На лекцыі быў прадстаўлены агляд інтэрнэт-рэсурсаў па вывучэнні італьянскай мовы, а таксама адбылося абмеркаванне ролі Інтэрнэту ў працэсе выкладання італьянскай мовы як замежнай.

У рамках тыдня прайшла I гарадская Алімпіяда па італьянскай мове, дзе прынялі ўдзел студэнты з розных універсітэтаў Мінска, у тым ліку студэнты ФМА. Узнагароды пераможцам уручыў Пасол Італіі ў Беларусі Марыё Бальдзі. Галоўны прыз пераможцу — паездка ў Італію. Студэнтка 2 курса ФМА спецыяльнасці "Міжнародныя адносіны" Лізавета Дондыш заняла ганаровае 3 месца.

Удзел у мерапрыемствах Тыдня італьянскай мовы быў, несумненна, карысным для студэнтаў, як з пункту гледжання практыкі мовы, так і для больш глыбокага знаёмства з жыццём сучаснай Італіі.

 

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках