|
||||||||||||||
Турысцкая індустрыя сёння актыўна развіваецца, залучаючы ў сабе мільёны людзей па ўсім свеце. Для таго каб гэты комплекс функцыянаваў эфектыўна, неабходны высокакваліфікаваныя спецыялісты. Рэспублікі Беларусь. Адно з лідзіруючых месцаў сярод іх займае БДУ, структурным падраздзяленнем якога з'яўляецца кафедра міжнароднага турызму і гасціннасці. Кафедра была заснавана 5 кастрычніка 1998 г. на базе факультэта міжнародных адносін. У цяперашні час на пяці курсах аддзялення, у магістратуры і аспірантуры навучаецца больш за 300 чалавек. Разам з беларускімі студэнтамі тэарэтычную і практычную падрыхтоўку праходзяць студэнты з краін блізкага і далёкага замежжа (у т. л. з краін СНД, Кітая, В'етнама, Мазамбіка). За перыяд станаўлення і развіцця кафедры былі абаронены 2 доктарскія, 3 кандыдацкія, а таксама магістарскія дысертацыі. Узначальвае кафедру доктар гістарычных навук, прафесар Л. М. Гайдукевіч. Для студэнтаў кафедры міжнароднага турызму і гасціннасці чытаецца больш за 40 дысцыплін. Акрамя звычайных лекцыйных і семінарскіх заняткаў у адукацыйным працэсе прадугледжаны навучальныя экскурсіі, майстар-класы і курсавое праектаванне. Такія формы працы са студэнтамі дазваляюць пашырыць кругагляд студэнтаў, глыбей вывучыць спецыфіку развіцця турыстычнага комплексу краіны, з'яднаць калектыў. Студэнты кафедры праходзяць навучальную і вытворчую практыку ў вядучых турыстычных фірмах краіны: «Топ-тур», «Алатан-тур», «Смок-трэвэл», «Сакуб», «Тусон-ваяж»; у Міністэрстве спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, у Нацыянальным агенцтве па турызме. У цяперашні час кафедра супрацоўнічае з навучальнымі ўстановамі Расіі, Германіі, Украіны, Чэхіі, Польшчы, Італіі, Славакіі, ЗША. Ажыццяўляецца ўзаемадзеянне з бібліятэчным фондам ААН, штаб-кватэрай Сусветнай турысцкай арганізацыі (СТА, Мадрыд), ЮНЕСКА, Глабальным Фондам. Прафесарска-выкладчыцкі склад, студэнты старэйшых курсаў,і магістранты праходзяць стажыроўку ў замежных ВНУ Германіі, Італіі, Славакіі, Чэхіі, Польшчы. Прафесарска-выкладчыцкі склад кафедры вядзе навуковы пошук у рамках школы «Актуальныя праблемы развіцця турызму ў рэгіёнах краіны». Кафедра прыняла актыўны ўдзел у распрацоўцы Нацыянальнай праграмы развіцця турызму на 2001—2005 гг., 2006—2010 гг., Дзяржаўнай праграмы на 2010—2015 гг. У навуковай рабоце актыўны ўдзел прымаюць студэнты, магістранты і аспіранты, многія з якіх з'яўляюцца Лаўрэатамі рэспубліканскіх навуковых конкурсаў і грантаў, намінантамі стыпендыяльных фондаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага банка, Ф. Скарыны. Атрымліваючы сучасную эканамічную адукацыю і моўную падрыхтоўку (выпускнікам прысвойваецца прафесійная кваліфікацыя «Менеджар-эканаміст. Перакладчык-рэферэнт (з указаннем двух замежных моў)»), выпускнікі кафедры актыўна выкарыстоўваюць атрыманыя веды ў вытворчай дзейнасці на прадпрыемствах турызму, банкаўскай сферы і структурах, якія забяспечваюць знешнеэканамічную дзейнасць. Сёння кафедра міжнароднага турызму і гасціннасці — гэта высокапрафесійнае і хутка развіваючае вучэбна-навуковае падраздзяленне факультэта міжнародных адносін БДУ. |
||||||||||||||
Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, каб. 714 тэл.: +375 17 209 57 43, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. |