|
||||||||||||||||||||
Кафедра міжнародных адносін створана рашэннем Вучонага савета БДУ на гістарычным факультэце 1 верасня 1992 г. у сувязі з неабходнасцю падрыхтоўкі спецыялістаў для знешнепалітычнага апарата беларускай дзяржавы. У сувязі з утварэннем 1 кастрычніка 1995 г. факультэта міжнародных адносін кафедра была пераведзена на названы факультэт, дзе і функцыянуе па сённяшні дзень. Першым загадчыкам кафедры з’яўляўся доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Віктаравіч Шарапа. З верасня 2015 г. па верасня 2021 г. гэтую пасаду займаў доктар гістарычных навук, прафесар Мечыслаў Эдвардавіч Часноўскі. З 1 кастрычніка 2021 г. загадчыкам кафедры з'яўляецца доктар палітычных навук, прафесар Юліяна Ігараўна Малевіч. У цяперашні час на кафедры міжнародных адносін працуюць дзесяць дактароў навук і сямнаццаць кандыдатаў навук. Супрацоўнікамі кафедры падрыхтавана некалькі дзясяткаў вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў па розных дысцыплінах, выдадзены манаграфіі і зборнікі навуковых прац, апублікавана некалькі соцень артыкулаў і іншых навуковых матэрыялаў. Кафедра з'яўляецца выпускаючай па спецыяльнасці 1-23 01 01 «Міжнародныя адносіны». Першы выпуск спецыялістаў аддзялення міжнародных адносін колькасцю 14 чалавек адбыўся ў чэрвені 1995 г. Вядзецца падрыхтоўка студэнтаў па спецыялізацыях «Знешняя палітыка і дыпламатыя» і «Міжнародныя арганізацыі», чытаюцца спецыяльныя дысцыпліны для студэнтаў аддзялення «Лінгвакраіназнаўства», якія навучаюцца на спецыялізацыях «Знешняя палітыка краін Блізкага і Сярэдняга Усходу» і «Знешняя палітыка краін Далёкага Усходу». Кафедра таксама забяспечвае чытанне асобных вучэбных курсаў на спецыяльнасцях міжнароднага права, сусветнай эканомікі, менеджменту ў сферы турызму, лінгвакраіназнаўства, мытнай справы. Выкладчыкі кафедры працуюць на іншых факультэтах Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. |
||||||||||||||||||||
Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Ленінградская, д. 20, к. 511 тэл.: +375 17 209 57 37, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. |