Подождите, идет загрузка сайта ...

Навукова-даследчая работа з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў работы кафедры міжнародных эканамічных адносін (МЭА).
Напрамкі навуковых даследаванняў выкладчыкаў кафедры ўключаюць агульныя праблемы і тэндэнцыі развіцця сусветнай гаспадаркі, глабальныя праблемы эканомікі, міжнародныя эканамічныя адносіны, дзейнасць міжнародных эканамічных арганізацый і аб'яднанняў, міжнародны гандаль, міжнародны рух капіталаў, эканамічная інтэграцыя, міжнародныя фінансы, сусветны інавацыйны патэнцыял і лічбавізацыя сусветнай эканомікі.

У цяперашні час прафесарска-выкладчыцкім складам кафедры выконваюцца наступныя тэмы НДР:

  1. «Навуковае абгрунтаванне ўдзелу Рэспублікі Беларусь у сістэме міжнародных эканамічных адносін ва ўмовах інавацыйнага развіцця сусветнай эканомікі». Навуковы кіраўнік Юрава Н.В.
  2. «Сучасныя тэндэнцыі ў развіцці глабальнай лічбавай эканомікі» у рамках ДПНД. Навуковы кіраўнік Давыдзенка А.Л.

Нядаўна былі завершаны тэмы:

3. «Распрацоўка і інтэнсіфікацыя ўкаранення інструментаў фінансавання «зялёнай» эканомікі на аснове механізму дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў Рэспубліцы Беларусь» у рамках гранта БРФФД «Навука М-2019» (дагавор № Г19М-01 ад 2 мая 2019 г.). № ГР 20191526 ад 02.07.2019. Навуковы кіраўнік Філіпава Л.Я. Тэма завершана ў 2021 г.

4. «Інтэрнацыяналізацыя інавацый у сусветнай эканоміцы: тэорыі, эфекты, фактары», якая выконваецца ў рамках гранта Міністэрства адукацыі, навуковы кіраўнік Малашанкова В.Ф., нумар дзяржаўнай рэгістрацыі 20211950, фінансавы нумар 726/95. Тэма завершана ў 2021 г.

Выкладчыкі кафедры падтрымліваюць навуковыя кантакты з НАН Беларусі, БНТУ, БелДУТ, ГрДУ, БДЭУ і іншымі навучальнымі і навукова-даследчымі ўстановамі. Развіваецца навуковае супрацоўніцтва з замежнымі ВНУ.

На кафедры МЭА праводзіцца актыўная падрыхтоўка кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. На працягу 2021 г. на кафедры навучалася 26 аспірантаў, 5 дактарантаў. Аспіранты, суіскальнікі і дактаранты кафедры вядуць актыўную навукова-даследчую працу.

На кафедры дзейнічае Навуковы збор для правядзення папярэдніх і дадатковых экспертыз дысертацый на факультэце міжнародных адносін, у склад якога ўваходзіць 8 членаў кафедры. Акрамя таго, на пасяджэннях кафедры разглядаюцца дысертацыі аспірантаў і суіскальнікаў для пастаноўкі на абарону. Адказны за аспірантуру на кафедры МЭА - Несцерава А.А.

Калектыў кафедры выконваў праекты навуковых даследаванняў на замову НАН Беларусі. Падрыхтоўка сумесных справаздач за 2021 г. у рамках Дзяржаўных праграм навуковых даследаванняў «Эканоміка і гуманітарнае развіццё беларускага грамадства», падпраграмы «Эканоміка» на 2021-2025 гг. пад кіраўніцтвам прафесара
Давыдзенка А. Л.

Каардынатар навукова-даследчай работы кафедры МЭА - дацэнт Філіпава Людміла Яўгенаўна.

На кафедры функцыянуе СНДЛ «Эканаміст-міжнароднік» (кіраўнік - Сталярова А.У., к.э.н., дацэнт).

Таксама з лістапада 2022 г. на кафедры пачаў работу міжкафедральны студэнцкі навуковы гурток «ПОШУК» (навуковы кіраўнік - Яо Цзяхуэй, к.э.н.).

Кантактная інфармацыя

  • Адрас: г. Мінск, вул. Ленінградская, 20
  • Паштовы адрас: 220030, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 4
  • Тэлефон: +375 17 209 59 77
  • e-mail: fir@bsu.by

Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў

Мы ў сацыяльных сетках